Правацэнтрысцкая кааліцыя перамагла на парламенцкіх выбарах у Нарвегіі

10 сентября 2013

Цяперашні прэм'ер-міністр Енс Столтэнберг, які прабыў на гэтай пасадзе 8 гадоў, ужо прызнаў сваё паражэнне. Чакаецца, што новым кіраўніком урада краіны стане жанчына - лідар Партыі кансерватараў Эрна Солберг. Пры гэтым Столтэнберг засведчыў, што яго кааліцыя будзе канструктыўнай апазіцыяй. Адзначаецца, што, паводле папярэдніх падлікаў, за партыю кансерватараў прагаласавалі 27% выбаршчыкаў, гэта забяспечыць ёй 48 мандатаў у парламенце.