Права на смерць

4 ноября 2014

Права на смерць… У ЗША добраахвотна пайшла з жыцця 29-гадовая Брытані Мейнард. Яна выступала за легалізаванне эўтаназіі. Дзяўчына пакутавала ад невылечнай формы раку. Пра свой дыягназ яна даведалася сёлета. Брытані адмовілася ад радыётэрапіі і вырашыла правесці адведзены дактарамі тэрмін у падарожжах. Нядаўна Мейнард перабралася ў Арэгон - гэта адзін з пяці штатаў, якія падтрымліваюць закон аб годнай смерці. Там дзяўчына і прыняла спецыяльны смяротны прэпарат. Гісторыя Брытані выклікала рэзананс у амерыканскім грамадстве. У ЗША аднавіліся дыскусіі аб легалізаванні эўтаназіі. Праціўнікі добраахвотнай смерці прыводзяць у прыклад выпадкі, калі насуперак прагнозам медыкаў хваробы адыходзілі. Напрыклад, сёлета цудоўным чынам ачуняў 14-гадовы Дэрын Блэквел. Яму дыягнаставалі адразу два віды раку.