Урад Японіі ў поўным складзе сышоў у адстаўку

1 ноября 2017

На спецыяльным пасяджэнні міністры падалі кіраўніку кабінета Сіндза Абэ прашэнні аб адстаўцы. Праз некалькі гадзін абедзве палаты парламента Японіі правядуць выбары новага прэм'ер-міністра, якім напэўна стане Абэ. Пасля перавыбрання палітык аб’явіць аб складзе новага ўрада, перастановак у ім не чакаецца.