Урад Венесуэлы выдзеліць мільярд еўра на пераадоленне эканамічнага крызісу ў краіне

31 января 2019

Сродкі будуць накіраваныя на ўладкаванне дзясяткаў мясцовых гарадоў у рамках праграмы "Прыгожая Венесуэла". Аб гэтым у сваім акаўнце ў "Твітар" напісаў прэзідэнт Нікалас Мадура.
Між тым, СМІ паведамляюць, што ўжо сёння Еўрапарламент адобрыць рэзалюцыю аб прызнанні лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам краіны. Чакаецца, што дакумент з такім заклікам будзе адпраўлены прадстаўніку ЕС па замежных справах Федэрыку Магерыне, а таксама краінам - удзельніцам ЕС. Па задумцы Еўрасаюза, Гуайдо будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы да таго часу, пакуль у Венесуэле не будуць праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары.