Урад Вялікабрытаніі сур'ёзна занепакоены вялікай колькасцю мігрантаў

30 декабря 2018

Урад Вялікабрытаніі сур'ёзна занепакоены вялікай колькасцю мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы Ла-Манш на надзіманых лодках. За апошнія два месяцы такім чынам трапіць у Злучанае Каралеўства хацелі 220 чалавек. Не спынілі нават святы - на Раство былі затрыманы 40 мігрантаў на пяці надзіманых лодках. Ла-Манш лічыцца адной з самых загружаных водных магістраляў сусветнага суднаходства.