У інтэрв'ю тэлеканалу ICTV прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што Кіеў атрымае больш выгады ад знаходжання ў Мытным саюзе, чым ад асацыяцыі з ЕС. Паводле яго слоў, краіна да апошняга моманту спадзявалася дабіцца ад Бруселя кампенсацый за страты, выкліканыя збліжэннем з ЕС. Аднак атрымаць гарантыі ад кіраўніцтва Еўрасаюза Кіеву не ўдалося. Нагадаем, у чацвер урад Украіны заявіў аб намеры зрабіць прыярытэтным развіццё эканамічных адносін з Расіяй і краінамі СНД. Брусель аказаўся супраць двайной інтэграцыі, з-за чаго Кіеву прыйшлося прыпыніць працэс падрыхтоўкі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Прыхільнікі і праціўнікі еўраінтэграцыі праводзяць пікеты ў Кіеве і іншых гарадах Украіны.














