Урад Сірыі і ўзброеныя фарміраванні дамовіліся аб спыненні агню

29 декабря 2016

І навіна апошніх хвілін. Урад Сірыі і ўзброеныя фарміраванні дамовіліся аб спыненні агню. Бакі канфлікту ў арабскай рэспубліцы гатовыя пачаць мірныя перамовы. Пра гэта паведаміў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, ужо падпісаны адпаведныя дакументы. Таксама ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў аб комплексе мер па кантролі за рэжымам спынення агню. Пры гэтым сам рэжым не распаўсюджваецца на тэрарыстычныя арганізацыі.