Расія можа ўвесцi забарону на палёты ў патэнцыяльна небяспечныя краіны

10 ноября 2015

Магчымасць забароны на палёты расіян не толькі ў Егіпет, але і ў іншыя патэнцыяльна небяспечныя краіны абмяркоўвалася на нарадзе ўрада Расіі. Гэта паведамляе газета "Коммерсантъ" са спасылкай на крыніцу ў дзяржструктурах. Нагадаем, напярэдадні Расійская Федэрацыя прыпыніла авіязносіны з Егіптам да высвятлення прычын авіякатастрофы на Сінаі. Там зараз, паводле розных ацэнак, знаходзяцца да 60 тысяч расіян. Каля 25 тысяч ужо вярнуліся спецрэйсамі на радзіму. Таксама авіязносіны з Егіптам прыпынілі Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды і шэраг іншых краін. Нагадаем, самалёт кампаніі "Кагалымавія" разбіўся 31 кастрычніка. Загінулі 224 чалавекі.