Урад Літвы адобрыў пераход на еўра

15 января 2014

Вясной законапраект адправіцца на разгляд сейма. Калі парламент таксама ратыфікуе паперы, то ўжо 1 студзеня наступнага года ў Літве з'явіцца новая валюта.
Сёлета новым членам еўразоны стала Латвія. Зрэшты, жыхары гэтай краіны пераходам на адзіную еўрапейскую валюту засталіся незадаволеныя. У прыватнасці, латвійцы скардзяцца на павышэнне цэн.