Урад Курца афіцыйна адпраўлены ў адстаўку

28 мая 2019

Адразу пасля вынясення парламентам вотуму недаверу аўстрыйскі прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Белен вызваліў ад  пасады канцлера Себасцьяна Курца і яго ўрад. Часова выконваючым абавязкі канцлера прызначаны міністр фінансаў Хартвіг Лёгер. Ён застанецца кіраўніком урада толькі да таго моманту, пакуль не будзе знойдзены новы канцлер. А пераемнік Лёгера застанецца кіраваць Кабмінам да новых парламенцкіх выбараў восенню.