Урад Каталоніі прызначыў рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну на 9 лістапада

12 декабря 2013

Урад Каталоніі прызначыў рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну на 9 лістапада будучага года. Аб гэтым заявіў прэзідэнт каталонскага ўрада Артур Мас. На разгляд грамадзян будуць прапанаваныя два пытанні: Ці хочаце Вы, каб Каталонія стала дзяржавай? і Калі так, то ці хочаце Вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай?. Каталонцы, якія забяспечваюць пятую частку ВУП Іспаніі, не бачаць ніякіх перспектыў, застаючыся ў складзе краіны. Каталонія стала выключным донарам агульнаіспанскага бюджэту, і мірыцца з працягам такой адкрытай дыспрапорцыі яна надалей не мае намеру.