Урад Італіі збярэцца на экстраннае пасяджэнне

3 марта 2014

Урад Італіі збярэцца на экстраннае пасяджэнне наконт Пампеяў. Старажытны ўнікальны помнік архітэктуры сур'ёзна пацярпеў на выхадных ад магутных ліўняў. Абрынулася сцяна ўсыпальні, а таксама частка аркі храма Венеры. Некалькі гадоў таму такі ж лёс спасціг некалькі сценаў у старажытным горадзе, што выклікала абурэнне міжнароднай грамадскасці.


Нагадаем, магутнае вывяржэнне Везувія ў 79 годзе нашай эры накрыла горад Пампеі пластом вулканічнага попелу. Гісторыкі выявілі старажытнае селішча толькі ў XVIII стагоддзі. З таго часу Пампеі з'яўляюцца адной з самых папулярных у свеце археалагічных славутасцяў.