Урад Іспаніі паставіў чарговы ўльтыматум

16 октября 2017

Урад Іспаніі паставіў чарговы ўльтыматум лідару Каталоніі Карлесу Пучдэмону. Мадрыд патрабуе да 19 кастрычніка даць выразны адказ адносна аб’яўлення незалежнасці рэгіёна. Сёння такога не прагучала - Пучдэмон толькі накіраваў ліст прэм'ер-міністру Марыяна Рахою з прапановай правесці двухбаковыя перамовы за найбліжэйшыя два месяцы.

Сарая Саэнс дэ Сантамарыя, прэм'ер-міністр Іспаніі:

"Урад Іспаніі лічыць ліст спадара Пучдэмона непрымальным, паколькі ён не задавальняе патрабаванне Мадрыда. Ніхто не адмаўляе кіраўніку жэнералітата ў дыялогу, але ён павінен быць у рамках закона. Яго прасілі толькі аб дакладнасці. Ён вырашыў не адказваць на просьбу. Было не вельмі складана сказаць так ці не".

Урад Іспаніі папярэджвае, што калі адказу не будзе або ён не задаволіць улады краіны, то ў чацвер урад задзейнічае 155-ы артыкул Канстытуцыі, які дазваляе абмежаваць самакіраванне ў аўтаномнай супольнасці.