Урад Грэцыі закрывае тры найбуйнейшыя лагеры мігрантаў

20 ноября 2019

Урад Грэцыі закрывае тры найбуйнейшыя лагеры мігрантаў на астравах Лесбас, Самас і Хіас. Іх заменяць цэнтры для тых, хто чакае дэпартацыі. Згодна з планам, ёмістасць іх разлічана на некалькі тысяч чалавек. Раней група мігрантаў з краін Афрыкі, Ірана і Сірыі адмовілася пражываць у Парэцкім манастыры на Пелапанесе. Яны растлумачылі, што там занадта халодна і далёка ад горада.