Новы законапраект ускладніць жыццё людзям, якія знаходзяцца ў міжнацыянальных шлюбах. Каб прывезці ў Фінляндыю мужа, які не мае грамадзянства адной з краін ЕС, неабходны прыбытак не менш за паўтары тысячы еўра. А на сям'ю з чатырох чалавек - не менш за 2600. Прыбытак складаецца з зарплаты, дапамог і выплат. Улады лічаць, што гэтыя меры скароцяць наплыў мігрантаў у Фінляндыю, але могуць разбурыць сотні фінскіх сем'яў і сапсаваць адносіны са шматлікімі дзяржавамі.













