Урад Эквадора пакінуў сталіцу з-за пратэстаў

9 октября 2019

У краіне ўведзена каменданцкая гадзіна ў раёнах са стратэгічнымі аб'ектамі. Блакіроўка  ключавых аўтамагістраляў прывяла да парушэння забеспячэння палівам у шасці правінцыях. Нагадаем, працу вымушана спынілі ўжо тры нафтавыя радовішчы. Іх захапілі мітынгоўцы, якія не могуць змірыцца з адменай субсідый на бензін і дызель. Міністэрства энергетыкі ўжо падлічыла страты - гэта 165 тысяч бараляў за дзень. Павялічылася і колькасць затрыманых паліцыяй падчас сутыкненняў - ужо 570 чалавек. Напярэдадні ў краіне ўведзены рэжым   надзвычайнага здарэння.