Урад Егіпта абвясціў аб сваёй адстаўцы

24 февраля 2014
Такое рашэнне яно прыняло за чвэрць гадзіны. Фарміраваннем новага кабінета зоймецца міністр жыллёвага будаўніцтва Ібрагім Махлеб. Прычыны адстаўкі дэталёва не тлумачацца. Ваенны урад прыйшоў да ўлады ў Егіпце летам 2013-га года, скарыстаўшыся ростам народнай незадаволенасці рэжымам прэзідэнта Мухамеда Мурсі, лідара ісламісцкай партыі Браты-мусульмане. Яго звяржэнне пацягнула за сабой забарону дзейнасці ісламістаў у краіне. Напрыканцы студзеня часовы прэзідэнт краіны Адлі Мансур абвясціў, што прэзідэнцкія выбары ў Егіпце пройдуць, насуперак традыцыі, перад парламенцкімі. Запланаваныя яны на вясну.