Практычна 3/4 украінцаў лічаць, што дзяржава рухаецца ў няправільным напрамку

26 августа 2015

Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскага Міжнароднага рэспубліканскага інстытута. Яны правялі сацапытанне напярэдадні Дня незалежнасці Украіны. Асноўнымі праблемамі ўкраінцы назвалі канфлікт у Данбасе і карупцыю. Таксама па выніках даследавання, 55 працэнтаў украінцаў падтрымліваюць інтэграцыю з ЕС, 41 працэнт выступае за ўступленне ў НАТА і 30 працэнтаў супраць членства ў альянсе. Між тым, у Міністэрстве рэгіянальнага развіцця Украіны папярэдзілі аб магчымым паніжэнні мінімальнага тэмпературнага рэжыму ў жылых памяшканнях да 16 градусаў. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі ў краіне не хопіць газу. Раней у Кіеве ўжо заяўлялі наконт крызіснай сітуацыі ў энергетычным сектары. Мінэнерга і дзяржкампаніі не гатовыя забяспечыць насельніцтва цяплом гэтай зімой. І яшчэ адна навіна: у Кіеве невядомымі быў учынены напад на аўтамабіль намесніка міністра адукацыі Іны Соўсун. Па словах кіраўніка Мінадукацыі Украіны Сяргея Квіта, яна не пацярпела.