Прага сёння раніцай засталася без святла

19 июня 2013

На электрычнай падстанцыі ў Празе адбыліся некалькі магутных выбухаў і пачаўся моцны пажар. Слупы дыму бачныя за некалькі кіламетраў. На вуліцах пагаслі святлафоры, перасталі хадзіць трамваі. Жыхароў чэшскай сталіцы папрасілі не пакідаць свае дамы і не адчыняць вокны. Рэч у тым, што на падстанцыі захоўвалася каля 60 тон трансфарматарнага масла, яно і стварала дадатковую пагрозу. На гэты момант пажар на падстанцыі лакалізаваны. Электразабеспячэнне адноўлена. Ахвяр няма. Прычына надзвычайнага здарэння пакуль невядомая.