Пазнаёміцца з навінкамі аўтапрама ў гэтыя дні можна ў Барселоне

12 мая 2017

Пазнаёміцца з навінкамі аўтапрама ў гэтыя дні і пратэставаць іх можна ў Барселоне. Міжнародны аўтасалон сёлета праходзіць у рэвалюцыйным фармаце і атрымаў новую назву - Automobile Barcelona. Карыстаючыся тым, што горад - прызнаная мабільная сталіца свету, арганізатары вырашылі зліць разам навінкі аўтаканцэрнаў і вытворцаў гаджатаў мабільнай сувязі. Адгэтуль і назва. Удзел у аўташоу пажадалі прыняць 38 сусветных брэндаў.