У Вялікабрытаніі 16-гадовы падлетак атрымаў пажыццёвы тэрмін. Гэтай вясной Уіл Корнік - вучань каталіцкага каледжа - зарэзаў сваю настаўніцу проста на ўроку. Следству атрымалася высветліць, што Корнік планаваў забіць яшчэ двух педагогаў і цяжарную дзяўчыну. На судзе падлетак заявіў, што ганарыцца сваім учынкам. Як паведамляюць брытанскія СМІ, прашэнне аб памілаванні юнак зможа падаць толькі праз 20 гадоў.














