Пажары ў лясах Каліфорніі

2 мая 2014

З-за моцнага ветру ў ратавальнікаў пакуль не атрымліваецца справіцца з агнём. Выключана на гэты момант і магчымасць прымянення авіяцыі для барацьбы са стыхіяй. У чацвер былі эвакуіраваны адразу некалькі тысяч чалавек. Пажарамі абхоплена тэрыторыя 400 гектараў, недалёка ад населенага пункта Ранча-Кукамонга. Інфармацыі аб загінуўшых або пацярпелых няма.