Пажары ў Каліфорніі не атрымоўваецца лакалізаваць

18 августа 2020
У Каліфорніі тым часам працягваюць гарэць лясы. І такія высокія тэмпературы яшчэ больш ускладняюць працу пажарных. Дзясяткі ратавальнікаў змагаюцца з агнём кругласутачна. Частку пажараў не атрымоўваецца ўзяць пад кантроль. У акрузе Лос-Анджэлеса выгарала яшчэ 8 тысяч гектараў. Улады папярэджваюць жыхароў быць "напагатове" і ў любую хвіліну быць гатовымі да эвакуацыі.