Пажары ў Амазоніі сталі наймацнейшымі за апошнія 9 гадоў

2 сентября 2019

На суседнім кантыненце  працягваюць бушаваць наймацнейшыя за дзесяцігоддзе лясныя пажары. Амаль 31 тысяча ачагоў узгаранняў  зафіксаваная ў мінулым месяцы  ў бразільскай частцы Амазоніі. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за гісторыю лясных пажараў у гэтым рэгіёне. Са стыхіяй змагаюцца тысячы чалавек, у тым ліку армія. У супрацьпажарнай аперацыі задзейнічана 15 паветраных суднаў і 150 адзінак спецтэхнікі. На дапамогу Бразіліі прыйшлі суседзі. Улады Чылі і Эквадора накіравалі туды падмацаванне.