Пажар у венесуэльскай турме забраў 78 жыццяў

29 марта 2018

Бунт учынілі зняволеныя ў штаце Карабоба. Да іх далучыліся і наведвальнікі, якія ў гэты час прыйшлі наведаць сваіх блізкіх. Відавочцы гавораць, што актывісты разлівалі бензін ля камер, таму і ўспыхнуў магутны пажар. Загінулі 68 зняволеных і 10 жанчын-наведвальнікаў. Усяго ў турме знаходзіліся каля сотні асуджаных.