Пажар у вагоне хуткаснага цягніка ў Японіі

30 июня 2015

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Японіі. Пажар пачаўся ў галаўным вагоне хуткаснага цягніка Токіа-Асака. Паведамляецца аб шматлікіх пацярпелых. Сама меней, два чалавекі загінулі. Адзін з пасажыраў абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў, каб пакончыць з сабою. Аварыйны састаў быў экстранна спынены, на месцы працуюць ратавальнікі і медыкі. Адзначым, надзвычайныя здарэнні на трасах японскіх хуткасных цягнікоў - з'ява выключная. За ўвесь час эксплуатацыі з 60-ых гадоў з імі не было ніводнага буйнога здарэння.