Пажар у гандлёвым цэнтры ў Баку патушаны

26 марта 2019

Зараз ідуць работы па дэмантажы канструкцый будынка на выпадак, калі там засталіся нябачныя ачагі ўзгарання. На шчасце, загінуўшых няма - людзей паспелі эвакуіраваць. Аднак сярод пацярпелых двое супрацоўнікаў МНС, а таксама двое ўладальнікаў магазінаў. Яшчэ некалькіх чалавек даставілі ў шпіталь з атручваннем вуглякіслым газам. Нагадаем, узгаранне пачалося сёння з кафэ, якое мяжуе з будынкам, пасля пажар перакінуўся на магазіны адзення, затым ахапіў увесь цэнтр, частка згарэла дашчэнту. Сума страт можа скласці дзясяткі мільёнаў долараў.