Пажар у сірыйскай бальніцы забраў жыцці 25 чалавек

1 июня 2015

Падчас пажару ў бальніцы на паўночным усходзе Сірыі загінулі не менш як 25 чалавек. Большасць з іх - дзеці. Прычынай стаў выбух паліўнага бака ў клініцы. Тым часам баевікі "Ісламскай дзяржавы" ўзарвалі турму ў сірыйскай Пальміры. Раней стала вядома, што пасля захопу горада экстрэмісты выпусцілі ўсіх зняволеных. "Ісламская дзяржава" захапіла Пальміру на мінулым тыдні. Пасля ўзяцця горада баевікі ўчынілі паказальную расправу над салдатамі сірыйскай арміі. Паводле звестак ААН, ахвярамі баявых дзеянняў у Сірыі сталі ўжо больш за 220 тысяч чалавек.