Пажар у псіхіятрычнай бальніцы Адэсы

11 июня 2019

Пяць пацыентаў і медсястра загінулі ў выніку пажару ў псіхіятрычнай бальніцы ў Адэсе. З атручваннем прадуктамі гарэння ў цяжкім стане шпіталізаваныя яшчэ чацвёра пацярпелых. Паводле звестак мясцовых СМІ, усяго на момант узгарання ў клініцы знаходзілася 57 чалавек. Папярэдняя прычына - занясенне агню звонку. Заведзена крымінальная справа паводле артыкула аб сумысным забойстве.