Плошча ўзгарання перавысіла 3 тысячы квадратных метраў, у гістарычным будынку абваліўся дах. Паліцыя перакрыла найбліжэйшыя вуліцы ў Старой Рызе. Пажару прысвоена найвышэйшая ступень небяспекі, паколькі будынак знаходзіцца ў цэнтры горада побач з жылымі дамамі. Адзначым, з кастрычніка ў Рыжскім замку ідуць рамонтныя работы. Аднак дакладная прычыне пажару невядомая. Зараз прэзідэнт Латвіі і яго канцылярыя працуюць у Доме Чорнагаловых у цэнтры Рыгі.














