Пажар у адным з гатэляў Манілы

18 марта 2018

4 чалавекі загінулі, каля 20 пацярпелі пры пажары ў адным з гатэляў Манілы. Агонь, як мяркуецца, успыхнуў на другім паверсе гасцініцы - там размяшчаецца казіно. Некалькі дзясяткаў чалавек апынуліся ў вогненнай пастцы. Амаль 300 пастаяльцаў былі эвакуіраваны, некаторых удалося выратаваць толькі пры дапамозе верталёта. Прычына ўзгарання невядомая.