Пажар у лонданскай шматпавярхоўцы патушаць толькі праз некалькі дзён

14 Чэрвеня 2017

Гэта паведамляюць супрацоўнікі пажарнай брыгады, якія працуюць на месцы надзвычайнага здарэння.

27-павярховая жылая вежа на захадзе брытанскай сталіцы ўспыхнула як факел прыкладна ў гадзіну ночы. Ачаг узгарання знаходзіўся на другім паверсе. Пры гэтым сістэма папярэджання аб пажары не спрацавала. Многія жыхары аказаліся заблакіраваныя ў кватэрах. Адны спрабавалі выбрацца па звязаных прасцінах, другія проста скакалі з вокнаў. Загінулі шэсць чалавек, аднак у паліцыі мяркуюць, што лічбы хутчэй за ўсё не канчатковыя. 70-ці жыхарам спатрэбілася шпіталізацыя. Як мяркуецца, каля 120-ці сем'яў маглі пацярпець.

Садок Хан, мэр г. Лондана: "Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з усімі службамі. Жыхарам, якія пакінулі дамы, будзе дадзена бяспечнае жыллё. Нашы ключавыя прыярытэты: лёс 120-ці сем'яў, якія пакінулі падпалены дом, а таксама вывучэнне магчымасці разбурэнняў суседніх будынкаў. Гэтым займаюцца інжынеры".

Эвакуіраваныя жыхары шматпавярхоўкі часова размешчаныя ў найбліжэйшых грамадскіх цэнтрах, мячэцях і цэрквах. На месцы здарэння працягваюць працаваць дзве сотні ратавальнікаў, 40 адзінак тэхнікі і 20 брыгад хуткай дапамогі. Адзначаецца, што пагрозы абвальвання будынка няма. Дагэтуль невядома, што стала прычынай узгарання. Сярод версій - падпал або халадзільнік, які выбухнуў.