Пажар на адной з фабрык у Бангладэш забраў жыцці 21 чалавека

10 сентября 2016

Пажар на адной з фабрык у Бангладэш забраў жыцці 21 чалавека, 70 атрымалі раненні, некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане. Узгаранне, як паведамляецца, пачалося праз узрыў бойлера. У будынку знаходзіліся каля ста працаўнікоў. Інцыдэнт адбыўся раніцай, калі некаторыя супрацоўнікі фабрыкі сканчалі начную змену, а іншыя толькі пачыналі працу. Зладзіцца з пажарам не атрымліваецца дагэтуль. Ахвяраў можа апынуцца больш. Паліцыя занепакоеная тым, што некаторыя рабочыя ўсё яшчэ могуць знаходзіцца ў будынку, дзе бушуе пажар.