Пажар на крэйсеры "Адмірал Кузняцоў": пацярпелі 8 чалавек

12 декабря 2019
Лік пацярпелых пры пажары на крэйсеры "Адмірал Кузняцоў" вырас да васьмі. Шасцёра з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Авіянясучы крэйсер знаходзіцца на рамонце ў Мурманску. Экстранныя службы паведамілі, што прычынай пажару магло стаць парушэнне тэхнікі бяспекі падчас правядзення зварачных прац. Ачаг узгарання ўжо лакалізаваны. На Паўночным флоце ўдакладнілі, што на крэйсеры не захоўваюцца ўзбраенне і боепрыпасы.