Пажар на аўтазапраўцы. Ва Украіне ад выбуху выбіла шыбы ў найбліжэйшых дамах

28 марта 2019

Серыя выбухаў прагрымела  ва Украіне. НЗ справакавала магутны пажар на аўтазапраўцы ў горадзе Крапіўніцкі.  На выклік прыбылі  больш за 80 ратавальнікаў. Пацярпелі  тры чалавекі. Выбуховая хваля была настолькі моцнай, што ў найбліжэйшых дамах  выбіла шыбы, а цэлы жылы раён  застаўся без святла. Агонь знішчыў  4 грузавыя аўтамабілі і 10  легкавушак.