39 выратаваліся. Выяўленыя целы пяці загінуўшых. Адзін лічыцца прапаўшым без весткі. Самалёт, які ляцеў з Адэсы ў Данецк, зрабіў аварыйную пасадку, пасля чаго загарэўся і разваліўся на часткі. Большасць пасажыраў - балельшчыкі. Яны ляцелі на футбольны матч Лігі чэмпіёнаў Шахцёр - Барусія. Сярод пасажыраў было шмат вядомых адэскіх бізнесменаў і палітыкаў, а таксама некалькіх прадстаўнікоў судовай улады. Афіцыйных версій прычын крушэння пакуль няма, але пасажыры гэтага рэйса лічаць, што сапсаваўся рухавік.














