З'явіліся новыя факты ў справе аб трох кліўлендскіх заложніцах

8 мая 2013
Як стала вядома, у  доме, дзе больш чым  дзесяць гадоў утрымлівалі нявольніц,  за гэты час двойчы былі паліцэйскія. Першы раз вартавыя парадку з'явіліся ў 2004 годзе. Тады меркаваны выкрадальнік пакінуў у школьным аўтобусе дзіця. Другі раз праваахоўнікі прыязджалі, калі расследавалі бойку на вуліцы. Нагадаем, напярэдадні ў Кліўлендзе з сексуальнага рабства вызвалілі трох жанчын. Іх з пачатку двухтысячных утрымлівалі трое братоў-лацінаамерыканцаў.