Паўторныя выбухі боепрыпасаў і ўзгаранне на ваенных складах пад Ачынскам удалося ліквідаваць

11 Жніўня 2019

Зараз на месцы здарэння праводзяць работы, падчас якіх ратавальнікам трэба пераканацца ў поўнай бяспецы становішча. Паводле апошніх звестак, у выніку 2 інцыдэнтаў у Краснаярскім краі 1 чалавек загінуў і яшчэ 31 пацярпеў. У бальніцах застаюцца 10 чалавек. Нагадаем, новыя выбухі на ваенным складзе прагрымелі ў пятніцу. Паводле звестак Мінабароны Расіі, дэтанацыя зарадаў адбылася з-за пападання маланкі пры размініраванні.