Пашкоджанне рухавікоў - адна з верагодных прычын падзення авіялайнера ў Карачы

25 мая 2020
Пашкоджанне рухавікоў - адна з верагодных прычын падзення на жылыя дамы ў Карачы пасажырскага лайнера. Airbus A320 мог 3 разы закрануць узлётна-пасадачную паласу яшчэ тады, калі ўпершыню спрабаваў прызямліцца. Кантакт рухавікоў з зямлёй мог выклікаць пашкоджанне сістэмы падачы паліва або змазвальнай сістэмы. Яшчэ адна версія прычыны авіякатастрофы, у якой загінулі 97 чалавек, -  сутыкненне са зграяй птушак. Самалёт упаў на жылыя дамы ў пятніцу. Сярод іх жыхароў ахвяр не было.