Круізны лайнер, які страціў ход на захадзе Нарвегіі, буксіруюць да берага

24 марта 2019

Паводле апошняй інфармацыі, усе рухавікі, акрамя аднаго, удалося запусціць. Судна "Вікінг Скай" страціла ход напярэдадні падчас моцнага шторму. З 1 тысячы 300 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, - большасць брытанцы і амерыканцы. Экіпаж складаецца з прадстаўнікоў розных краін, у тым ліку траіх расіян. Моцны шторм у раёне здарэння не дазволіў перасаджваць людзей на іншыя судны. Была толькі адна магчымасць - паднімаць па адным чалавеку на пяць верталётаў, што прыйшлі на дапамогу лайнеру. На сушу ўдалося даставіць больш як 460 пасажыраў.

Зараз у раёне буксіроўкі вышыня хваль прыкладна чатыры з паловай метры. Эвакуацыя пасажыраў пакуль спыненая. Паром буксіруюць з дапамогай двух іншых суднаў.