Пацярпелым у Бостане дапамогуць удзельнікі Лонданскага марафона

22 апреля 2013

Забег у брытанскай сталіцы прайшоў напярэдадні пры беспрэцэдэнтных мерах бяспекі. Перад стартам удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр трагедыі ў ЗША. Арганізатары паведамілі, што перададуць у спецыяльны дабрачынны фонд у Бостане каля 107 тысяч долараў, па 2 долары за кожнага ўдзельніка, які пераадолеў дыстанцыю лонданскага забегу.