Пастаўкі газу ў Еўропу праз "Паўночны паток" спынены. Праўда, пакуль усяго толькі на тры дні. Газпрам прыпыніў працу галоўнай газавай магістралі для прафілактыкі і рамонту. За гэты час ЕС недаатрымае прыкладна 100 млн кубаметраў расійскага газу. Гэта адпавядае двум дням запаўнення ў рэгіёне падземных сховішчаў. Рыхтуюцца да цяжкай зімы не толькі на трыбунах Еўракамісіі, але і лакальна - у краінах. Пра магчымасцьх веерных адключэнняў у халодную пару раней заяўлялі ў Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі. Палітыкі збяруцца 9 верасня на саміт, каб абмеркаваць перспектывы найбліжэйшай зімоўкі, і, хутчэй за ўсё, пасля сустрэчы звычайныя еўрапейцы атрымаюць толькі новыя рэкамендацыі па эканоміі энергіі.













