Пасольства Ізраіля асудзіла правядзенне марша ў гонар нараджэння Бандэры ў Кіеве

2 января 2022

У Кіеве прайшоў марш у гонар 113-га дня нараджэння ўкраінскага нацыяналіста Сцяпана Бандэры. Праваахоўнікі рухаліся за калонай літаральна па пятах, аднак абышлося без арыштаў. Пасольства Ізраіля ва Украіне асудзіла правядзенне марша. Там заявілі, што "ўслаўленне тых, хто падтрымліваў нацысцкую ідэалогію, паганіць памяць ахвяраў халакоста". А аб'яднаная яўрэйская суполка краіны назвала тое, што адбываецца, актам антысемітызму.