Пасольства Беларусі ў ЗША падае неабходную дапамогу сям'і загінуўшага беларуса

2 июня 2019

Пасольства Беларусі ў ЗША падае неабходную дапамогу сям'і беларуса, загінуўшага ў выніку перастрэлкі ў Вірджыніі-Біч. Такая інфармацыя размешчаная ў твітэр-акаўнце беларускага МЗС. Трагедыя здарылася ў пятніцу. У муніцыпальным комплексе супрацоўнік установы адкрыў агонь па калегах. Загінулі 12 чалавек, сярод іх і наш суайчыннік. Паводле звестак амерыканскіх СМІ, выхадзец Магілёва Аляксандр Гусеў жыў у Амерыцы больш за 15 гадоў. Там ён скончыў каледж і працаваў у гарадскіх службах. Загінуўшаму беларусу было 35 гадоў.