Наступствы непагадзі ліквідуюць у некалькіх еўрапейскіх краінах

1 декабря 2015

У Аўстрыі вецер зрываў дахі з будынкаў, валіў дрэвы. Самая складаная сітуацыя ў Вене. Тут транспарт рухаецца з цяжкасцямі, пашкоджаныя дзясяткі аўтамабіляў. Аналагічная сітуацыя ў Швецыі. Без электрычнасці, згодна з удакладненымі звесткамі, засталіся каля 60 тысяч дамоў. На поўдні краіны адмененыя заняткі ў школах. У Даніі паламаныя галіны апынуліся на чыгуначных пуцях. На некаторых участках спынены рух цягнікоў. Паведамленні наконт ахвяр і пацярпелых не паступалі.