Апошнія звесткі з Пакістана пра ахвяраў землетрасення

29 октября 2015
268 чалавек загінулі, параненых - 1864. Гэта апошнія звесткі з Пакістана пра ахвяраў нядаўняга землетрасення, цэнтр якога знаходзіўся ў Афганістане. Разбураныя амаль 14 000 дамоў. Усе тэлекамунікацыйныя сістэмы ўжо адноўленыя, у пацярпелых раёнах ліквідуюць наступствы апоўзняў. Нагадаем, трагедыя адбылася ў панядзелак. Ачаг стыхіі залягаў на глыбіні 190 кіламетраў у гарах Гіндукуш. Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх Індыі, Кіргізіі, Азербайджане і Казахстане. Але найбольшыя страты стыхія нанесла менавіта Пакістану. Таксама пацярпеў і сам Афганістан - каля 70 загінуўшых, звыш 200 пацярпелых. Такая розніца ў лічбах тлумачыцца тым, што ўдар стыхіі тут прыпаў на маланаселеныя вобласці краіны.