Апошнія 1,5 тыдня ў Венесуэле працавала здымачная група Агенцтва тэленавін

15 апреля 2013

Наш спецыяльны карэспандэнт Якаў Бута адным з першых убачыў радасць венесуэльскага народа.

Яшчэ ўначы на гэтай плошчы перад Цэнтрвыбаркамам Венесуэлы стаялі дзясяткі тысяч чалавек. Пасля аб'яўлення выбараў неба над Каракасам літаральна разарвалі феерверкі. Пра перамогу  кандыдата-сацыяліста, пераемніка Уга Чавеса, аб’явіў Нацыянальны выбарчы савет. Паводле слоў яго кіраўніка, Мадура набраў  больш за 50,5% галасоў выбаршчыкаў. Яго асноўны канкурэнт - адзіны кандыдат ад апазіцыі, губернатар штата Міранда Энрыке Капрылес, 49%. Такім чынам, разрыў паміж кандыдатамі склаў прыкладна 1,5%. 

Цібісай Лусена, старшыня Нацыянальнага выбарчага савета Венесуэлы: Перамогу на датэрміновых выбарах прэзідэнта з перавагай прыкладна ў 230 тысяч галасоў атрымлівае кандыдат Нікалас Мадура. Ён набраў больш за 7,5 мільёна галасоў, у працэнтных суадносінах гэта 50,66 ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. За кандыдата Энрыке Капрылеса прагаласавалі крыху больш за 7 мільёнаў 270 тысяч  чалавек, іншыя кандыдаты ў сукупнасці набралі не больш за 40 тысяч галасоў.


Літаральна праз хвіліну пасля аб'яўлення вынікаў галасавання Нікалас Мадура ўжо стаяў на трыбуне ля прэзідэнцкага палаца Мірафлорэс перад натоўпам прыхільнікаў і заявіў, што справа Чавеса жыве і рэвалюцыя будзе прадоўжаная. Ён заклікаў усіх выйсці на вуліцу і адзначыць перамогу. Сумнення ў легітымнасці выбараў ні ў назіральнікаў, ні ў выбаршчыкаў няма. Эксперты адзначаюць максімальную празрыстасць выбарчага працэсу. Пасол Беларусі ў Каракасе Алег Сяргеевіч Пафераў прызнаецца, што не сумняваўся ў перамозе Мадура. І козыр яго ў блізкасці да народа.
Нікалас Мадура афіцыйна стане новым прэзідэнтам Венесуэлы 19 красавіка і будзе кіраваць краінай у найбліжэйшыя 6 гадоў. Гэта значыць курс, закладзены камандантэ, не зменіць вектара.