Пасля пажару на хімзаводзе ў Луізіяне жыхарам дазволена вярнуцца ў свае дамы

4 мая 2018

Жыхарам амерыканскага горада Дусан (штат Луізіяна) дазволена вярнуцца ў свае дамы пасля буйнога пажару на мясцовым хімзаводзе. Узгаранне адбылося напярэдадні вечарам. Над прадпрыемствам узняліся густыя чорныя слупы дыму. Улады экстранна эвакуіравалі насельніцтва з пяцімільнай зоны. На гэты момант пажар лакалізаваны. Ніхто не пацярпеў. Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.