Пасля абвалу цэн на нафту рынак стаў патроху аднаўляцца

10 марта 2020
На таргах Лондане чорнае золата маркі "Брэнт" сёння падаражэла на 7 працэнтаў, а WTI - на 4 працэнты. Галоўнай прычынай рэзкага паніжэння кошту нафты ў панядзелак эксперты назвалі навіну аб перамовах па скарачэнні нафтаздабычы, якія праваліліся ў Вене. Абвал цэн стаў рэкордным за апошнія 30 гадоў.