Пасля Brexit брытанскія пашпарты чырвонага колеру могуць ізноў стаць традыцыйна цёмна-сінімі

3 апреля 2017

На выраб новай версіі дакумента Кабінет міністраў гатовы выдаткаваць паўмільёна фунтаў. Нагадаем, у Злучаным Каралеўстве дызайн пашпарта мяняюць кожныя пяць гадоў – каб пазбегнуць падробак. Мяркуецца, што новы галоўны дакумент з'явіцца ў брытанцаў у 2019 годзе, калі Туманны Альбіён павінен будзе пакінуць ЕС у адпаведнасці з запускам працэдуры Brexit.